Новыя падрабязнасці стану здароўя палізняволенай Марыі Калеснікавай



Тацяна Хоміч, сястра Марыі Калесьнікавай, расказала ў інтэрв’ю «Настоящему времени» дэталі спаткання палітвязняволенай з бацькам.

Паводле Таццяны Хоміч, сустрэча  была кароткай — толькі 10 хвілін:

– Бацька адзначыў, што Маша схуднела. Выглядае яна нядрэнна, лекары запэўніваюць, што ёй аказваюць усё неабходнае зараз лячэнне. Лекары паабяцалі перагледзіць і скарэктаваць неабходнае харчаванне. У панядзелак бацька змог пацвердзіць дыягназ – прабадная язва. Таму што дагэтуль у нас была толькі непацверджаная інфармацыя з ананімных крыніц, такая ж. Марыя сказала, дарэчы, у панядзелак пры сустрэчы з бацькам, што яна прасіла перадаць яму інфармацыю пра свой дыягназ. І яна вельмі была здзіўленая, калі бацька сказаў, што так і не сказалі, калі ён сустракаўся з лекарам.

У верасні 2020 года каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі, удзельніцу Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву схапілі сілавікі і спрабавалі прымусова вывезці ва Украіну. На мяжы яна парвала свой пашпарт, вылезла праз акно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі, дзе яе адразу затрымалі.

Калеснікаву судзілі ў закрытым рэжыме  Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса і 6 верасня 2021 года асудзілі на 11 гадоў калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя