„Няпроста вытрымліваць і быць пад ракетнымі абстрэламі звыш васьмі месяцаў”



Гэта вельмі няпроста для ўкраінцаў – вытрымліваць і быць пад ракетнымі абстрэламі звыш васьмі месяцаў. Кожны дзень і кожную хвіліну людзі гатовыя да любога развіцця падзеяў і гатовыя ў любы момант даваць ворагу адпор.

Віктар Каспрук Фота: comments.ua

Пра гэта распавёў украінскі палітолаг, журналіст-міжнароднік Віктар Каспрук:

– Прызвычаіцца да каменданцкай гадзіны цяжка, але людзі прызвычаіліся і паспяваюць да таго часу трапіць дадому, і тут праблем ніякіх няма. Украінская нацыя кансалідаваная, яна змагаецца і дае адпор. Фактычна палова той вайсковай сілы, якая была ў Расеі, або нейтралізаваная або пашкоджаная.

Віктар Каспрук дадаў, што ў сувязі з вызваленнем Херсона ва ўкранцаў цяпер з’явілася надзея на хуткае завяршэнне вайны. Не выключана, што больш яснасці з’явіцца да канца года.

Беларускае Радыё Рацыя