Па беларускім народным календары – Масленіца або Масленка
Па беларускім народным календары – сёння Масленіца або Масленка. Свята звязанае з адраджэннем пладаносных сіл зямлі, бо праводзяць зіму і клічуць хуткі прыход вясны. Стравамі-сімваламі лічылася масла, тварог і сыр, абавязкова выпякаліся бліны.

З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, ці адзначаюць яны старажытнае свята:
– Як і ўсе – з блінамі.
– Калі шчыра, то ніяк не святкую Масленіцу.
– Я ўвогуле не святкую.
– Пячом бліны, збіраемся сям’ёй, гуляем на свежым паветры.
– Ні разу не святкаваў Масленіцу.
– Я заўжды пяку бліны, хаджу ў царкву. Проста бліны без усялякіх там “наваротаў”.
– Пяку бліны і звычайна запрашаю сям’ю.
– Не ведаю, не для мяне свята.
Прыход хрысціянства адаптаваў Масленіцу пад царкоўны каляндар і цяпер, як правіла, свята ўспрымаецца нібы падрыхтоўка перад строгім Велікодным пастом, які, дарэчы, у праваслаўных вернікаў пачнецца ўжо з панядзелка.
Беларускае Радыё Рацыя