Па палітычных справах сталі выносіцца больш жорсткія прысуды



У 2020 годзе па палітычна матываваных справах пры абскарджанні быў шанец на адмену рашэння суда другой ці трэцяй інстанцый.

Цяпер у 2023 такой верагоднасці няма. Менавіта так выглядаюць тэндэнцыі на Берасцейшчыне за апошніх тры гады судовай практыкі, – распавяла праваабаронца:

Апеляцыйныя скаргі працягваюць падавацца на крымінальныя прысуды, проста нават хаця б з тых прычын, такіх прагматычных, што часам людзі могуць палічыць, што пакуль чалавека не адправілі ў калонію, ён знаходзіцца ў СІЗА, прысуд не набыў моц, то дзень у СІЗА лічыцца за паўтары дні ў калоніі. Такім чынам можна зменшыць агульны час, які чалавек будзе не на волі.

Праваабаронца дадала, што таксама на Берасцейшчыне ў апошні час па крымінальных палітычна матываваных справах сталі выносіць больш жорсткія прысуды. Гэтым жа абумоўлены рост колькасці палітвязняў у рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя