Па «справе Вясны» праходзіць 12-ае пасяджэнне
У судзе Ленінскага раёна Мінска 23 студзення працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва.

Працэс знаходзіцца на стадыі даследвання пісьмовых матэрыялаў справы. На судзе агучылі ўжо каля 80 тамоў справы з 284.