Па „справе Зельцэра” асуджаныя 114 чалавек



Па ўсёй Беларусі 29 і 30 верасня 2021 года прайшла хваля затрыманняў за каментары ў сацыяльных сетках пра забойствы IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.  

На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 124 затрыманых па справе, не менш за 114 з якіх ужо асудзілі.

Абсалютная большасць з іх была пазбаўлена волі, а дзясяткі чалавек ужо выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.