Па „справе Зельцэра” завершанае расследаванне 57 крымінальных спраў



57 крымінальных спраў накіравалі ў пракуратуру за “дрэнныя” каментары пасля смерці супрацоўніка КДБ. Такую лічбу назвала прэс-служба Следчага камітэта.

Па версіі следчых, падазраваныя “выкарыстоўваючы ў якасці інфармацыйнай нагоды навіны пра гібель супрацоўніка КДБ, размясцілі паведамленні, якія заклікаюць да варожасці ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў”.

Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк загінуў у верасні 2021-га. Сілавікі ўварваліся ў кватэру айцішніка Андрэя Зельцэра, які адкрыў па іх агонь. У перастрэлцы загінуў і сам Зельцэр. За каментары ў сацсетках па выніках гэтых падзей сілавікі затрымалі каля 200 чалавек. Некаторыя людзі ўжо атрымалі прысуды.

Фота: Reuters