Пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам
Эдуард Бабарыка знаходзіцца пад вартай амаль 3 гады.

Крымінальную справу разглядае Менскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Менскага раёна.
Эдуарда абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамозе ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Нагадаем, што Эдуард быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года, разам з бацькам, калі ішоў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы. У абвінавачванні гаворыцца, што ён «абавязаны быў дэклараваць даходы і валодаў рэальнай магчымасцю выканаць свае абавязацельствы, але не прадставіў у інспекцыю падатковую дэкларацыю».
У Эдуарда ў зняволенні былі праблемы з ліставаннем, таму не зразумела, як ён мусіў прадаставіць у падатковую дэкларацыю аб падатках у СІЗА за два гады.
Вясна