Дзяржабвінаваўца запрасіла для Дар’і Лосік 2 гады калоніі (абноўлена)
Дзяржабвінаваўца запрасіла для Дар’і Лосік 2 гады калоніі. Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Нагадаем, у Брэсцкім областным суде сёння пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Дар’і Лосік – жонкі палітвязня Ігара Лосіка. Судовы працэс вядзе суддзя Мікалай Грыгаровіч.
Дар’ю абвінавачваюць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за інтэрв’ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 года, «у якім пазіцыянавала сябе як жонка палітвязня».
***
У Берасцейскім абласным судзе пачынаюць разглядаць крымінальнаю справу супраць Дар‘і Лосік — жонкі палітвязня Ігара Лосіка. Судовы працэс вядзе суддзя Мікалай Грыгаровіч.

Дар’ю абвінавачваюць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за інтэрв’ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году, «у якім пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня».
Сёння, 18 студзеня, роўна тры месяцы, як палітзняволеную ўтрымліваюць за кратамі. У зняволенні на Дар’ю аказваецца ціск — вагу пасылак залічваюць у агульную вагу перадач, а таксама блакуюць ліставанне.
Вясна