Пачаўся суд над адміністратарам тэлеграм-чата «Па-беларуску» Андрэем Філіпчыкам
У судзе Маскоўскага раёна Менска 3 траўня судзяць праграміста і адміністратара тэлеграм-чата «Па-беларуску» Андрэя Філіпчыка. Яго вінавацяць у актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па «народным» артыкуле (ч.1 арт. 342 КК). Справу прызначаная разглядаць суддзя Лідзія Цяліца.

Андрэя затрымалі 31 студзеня, а 2 лютага з’явілася «пакаяльнае відэа», дзе ён кажа, што ўдзельнічаў «у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах не менш за пяць разоў».
Тэлеграм-канал «Па-беларуску» публікуе жарты і мемы на беларускай мове. Пасля затрымання сілавікі пісалі, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы».
Вясна