Пачаўся другі суд над музыкам Уладзіславам Плюшчавым
Сёння, 10 лістапада, пачаўся суд над музыкам Уладзіславам Плюшчавым, якога тры месяцы таму асудзілі да двух гадоў калоніі.

У судзе Фрунзенскага раёна Менска пачалі разглядаць новую крымінальную справу супраць гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава. Тры месяцы таму, 4 жніўня, Плюшчава ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі з канфіскацыяй яго асабістага аўтамабіля, а таксама прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў.
Гэтым разам музыку вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Справу разглядае суддзя Андрэй Млечка.
Падтрымайце Уладзіслава: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў
Вясна