Пачынаецца другі этап праверкі звестак вайсковаабавязаных
У Беларусі вайсковыя камісарыяты праверылі звесткі 70% патэнцыйных вайсковаабавязаных і праводзяць другі этап.
-

Фота: pinsknews.by
Пачаўся другі этап “планавай праверкі” ўліковых звестак. У Міністэрстве абароны паведамілі, што на першым этапе праверачныя захады праводзілі на прадпрыемствах і ў арганізацыях на месцы працы вайсковаабавязаных, зараз ідзе другі этап праверкі — непасрэдна ў камісарыятах і сельскіх выканаўчых камітэтах. Раней у ведамстве сцвярджалі, што “вайсковаабавязаныя праяўляюць высокую ступень разумення і адказна падыходзяць да мерапрыемства”.
Разам з тым Міністэрства абароны заяўляла, што ні пра якую мабілізацыю, як у суседняй Расеі, размовы няма.
Беларускае Радыё Рацыя