Пад Гомелем з’явілася лінія супрацьтанкавых умацаванняў



У гарадскіх чатах Гомля распаўсюджваецца відэа з выявай супрацьтанкавых умацаванняў побач з горадам.

Пра гэта паведаміла мясцовае выданне «Флагшток», іранічна назваўшы гэты комплекс імем міністра абароны Беларусі – «Лініяй Хрэніна». Яна ўяўляе сабой ланцуг бетонных пірамід паабапал чарнігаўскай шашы (гэта траса Е95 каля вёскі Калініна).

Упершыню пра стварэнне гэтай лініі ўмацаванняў – т.з. «зубоў цмока» – 18 траўня паведаміў маніторынгавы рэсурс «Беларускі Гаюн».

Мясцовыя прапагандысты кінуліся адмаўляць гэты факт.