Падпалкоўніка запасу асудзілі да 5 гадоў калоніі



У Гародні падпалкоўніка запасу асудзілі за каментары ў інтэрнэце.

Абласны суд прызнаў Андрэя Быкава вінаватым у паклёпе на Лукашэнку і абразе Лукашэнкі.

Суддзя Васіль Скок прызначыў Андрэю 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 50 базавых велічынь, а таксама пазбаўленне воінскага звання.