Падрабязнасці затрымання журналіста Яўгена Меркіса



Гомельскага журналіста Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня ў межах крымінальнай справы.

Фота: baj.by

Пачаткова з’явілася інфармацыя, што журналіста вінавацяць у закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

Аднак цяпер журналіста вінавацяць па частцы першай артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

Як стала вядома «Нашай Ніве», у межах гэтай крымінальнай справы сілавікі правялі не менш за 5 ператрусаў па розных адрасах. Ператрусы адбываліся 13 і 14 верасня. У здымную кватэру журналіста сілавікі прыходзілі двойчы. Падчас ператрусу ў кватэры, дзе жыў Яўген, сілавікі забралі тэлефон, ноўтбук, камеры і іншую тэхніку. Лісты ад Меркіса пакуль нікому не прыходзілі.