Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала праваабарончую прэмію
10 месяцаў таму
Актывістка „Еўрапейскай Беларусі”, палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала праваабарончую прэмію ў намінацыі „Праваабарончая салідарнасць года-2023”.
Гэта справядлівая ўзнагарода. Таму што адбываючы свой тэрмін, Паліна змагаецца за свае правы, не скараецца перад беззаконнем, кажа яе муж Андрэй Шарэнда:
– У дзень прыняцця дэкларацыі правоў чалавека беларуская праваабарончая супольнасць абірала лаўрэатаў сваёй праваабарончай прэміі. У адной з намінацый перамагла мая жонка Паліна Шарэнда-Панасюк.
Рэжым за яе змаганне жорстка помсціць. Да першапачатковага двухгадовага зняволення ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму дабаўлена яшчэ два гады нібы за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя