Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку. Яе патрабаванні выканалі



З Рэчыцкага ІЧУ Паліна пераведзена ў СІЗА-3 Гомеля, дзе будзе знаходзіцца да новага суда. Цяпер ёй зноў можна будзе дасылаць лісты, бандэролі і грашовыя пераводы, піша “Вясна”. Такім чынам патрабаванні палітзняволенай пра лепшыя ўмовы ўтрымання былі выкананыя.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Лукашэнкі. На волю яна мела выйсці летам мінулага года. Аднак яе зноў судзілі і дадалі яшчэ год. Паліна мусіла выйсці сёлета ў пачатку жніўня, але, як аказалася, яе чакае чарговы суд.

Беларускае Радыё Рацыя