Паліна Шарэнда-Панасюк знікла з гомельскага СІЗА



Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знікла з гомельскага СІЗА №3. Пра гэта даведаліся 23 жніўня, калі не прынялі перадачу.

Кажа муж Паліны – Андрэй Шарэнда:

-Стала вядома, што Паліны ў СІЗА №3 Гомеля ўжо няма. 21 жніўня яе этапавалі з СІЗА №3, але куды менавіта яе зараз адправілі, яны інфармацыі не далі. Тэрмін у яе скончыўся і ў калонію яе ўжо не могуць адправіць. Толькі ў СІЗА. Маглі ў іншыя СІЗА перавесці. Не ведаю куды, цяжка сказаць.

Паводле Андрэя, чаму праз 16 дзён знаходжання ў СІЗА №3, дзе без перашкод маглі перадаваць перадачы для падмацавання яе сіл, спатрэбілася некуды этапаваць Паліну, пакуль таксама невядома.

Беларускае Радыё Рацыя