Палітвязень Андрэй Маслаў: год за кратамі



Год – столькі ў зняволенні знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Андрэй Маслаў. Ён быў асуджаны па арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — „Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы”.

Студэнт першага курса Андрэй Маслаў быў асуджаны за нібы „падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны”. Асудзілі за тое што ён „хацеў дапамагаць Украіне”. Затрыманне хлопца адбылося ў сярэдзіне траўня 2022 года наўпрост каля ўкраінскай мяжы. У яго тэлефоне знайшлі перапіску з ботам батальёна Каліноўскага.

Суддзя Сяргей Беразюк прысудзіў Андрэю Маславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вядома, што таксама Міністэрствам Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь ён быў уключаны ў спіс экстрымістаў.

Прысуджанае пакаранне палітвязень адбывае ў папраўчай калоніі №2. Вядома таксама, што напрыканцы студзеня бягучага года 19-гадовага палітвязня змясцілі на месяц у памяшканне камернага тыпу.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя