Палітвязень Анджэй Пачобут не атрымлівае лекаў для сэрца
Палітзняволены Андрэй Пачобут не атрымлівае лекаў для сэрца і не можа тэлефанаваць дадому. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.

«Што тычыцца Анджэя, на жаль, сітуацыя вельмі цяжкая. Наступныя шэсць месяцаў правядзе ў камеры для пакарання, беспадстаўна кінуты туды. Так што сітуацыя пагаршаецца. Да яго не пускаюць адваката, не даходзяць лісты, не даюць яму лекі, якія яму патрэбны кожны дзень… І гэта стварае найвялікшую праблему, бо мы не ведаем, дзе ён цяпер, у якім ён стане і што ўвогуле там з ім дзеецца», – распавёў Марэк Занеўскі.
Крыніца: radiounet