Палітвязень Арцём Міцук шмат чытае і думае пра будучую адукацыю
Шмат пра што марыць, чытае кнігі і просіць дасылаць новыя, плануе сваю будучую адукацыю. Так праводзіць за кратамі час палітвязень Арцём Міцук.

„Яму прысуджана восем гадоў пазбаўлення волі, якія адбывае ў папраўчай калоніі №15”, – распавёў яго бацька Сяргей Міцук:
– З вясны ў некалькіх лістах ён вельмі добра пісаў пра Айн Рэнд „Атлант расправіў плечы”. Бачна яна зрабіла на яго ўражанне сур’ёзнае. Ён нават не адзін раз, а ў некалькіх лістах запар пісаў. Рэкамендуе ўсім пачытаць.
Палітвязня Арцёма Міцука абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – гэта частка 2 артыкула 293 (удзел у масавых беспарадках) і артыкул 218 або (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабам або з прычыненнем буйной шкоды).
Беларускае Радыё Рацыя