Палітвязень Дзяніс Марусевіч не губляе надзеі
Да берасцейскіх палітзняволеных, што зараз адбываюць пакаранне за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах, далятае інфармацыя пра вайну.

Адзін з іх – жыхар Берасця, спартовец Дзяніс Марусевіч нягледзячы на зняволенне не губляе надзеі на лепшае і баявы дух, распавяла яго маці Людміла Марусевіч:
– Уся інфармацыя толькі тая, якую па тэлевізару паказваецца. Дзяніс канешне вельмі расстроены, я не кажу пра палітычных, а агулам, падтрымліваюць Расею. Спачатку ён спрабаваў штосьці даказваць, але пасля зразумеў, што гэта бессэнсоўна. Кажа, што ён здзіўлены, як людзі могуць казаць, што гэта ўсё правільна.
Дзяніс Марусевіч асуджаны за ўдзел па артыкулу пра масавыя беспарадкі за падзеі жніўня 2020 года. Прызначана 4 гады абмежавання волі, з якіх 1,5 гады ўжо мінула.
Беларускае Радыё Рацыя