Палітвязень Ігар Аліневіч працягвае трымаць галадоўку
Ігар Аліневіч з 19 верасня трымае галадоўку. Дакладныя патрабаванні невядомыя, але, мажліва, апошняй кропляй было складанне рапарта аб змяшчэнні ў ШІЗА, мяркуюць ягоныя сябры.
Да гэтага Ігар адпраўляў скаргі ў вышэйшыя арганізацыі аб самаўпраўнасці турэмнай адміністрацыі, але адказаў на іх не атрымаў. 5 кастрычніка да Ігара спрабаваў трапіць адвакат. Будзе спрабаваць наступным тыднем.
Паводле непацверджаных звестак, Ігар па-ранейшаму знаходзіцца ў ШІЗА, дзе яго наведаў пракурор. З лагера, дзе Аліневіч адбываў свой тэрмін, ён быў пераведзены на турэмны рэжым. Паводле якой падставы, невядома.
Беларускае Радыё Рацыя
