Палітвязень Іван Дуброўскі поўнасцю адбыў тэрмін і цяпер на волі



32-гадовага Івана Дуброўскага затрымалі 1 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Фота Вясна

Паводле следства, абвінавачаны ў верасні 2020 прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён нібыта наўмысна спыніў свой аўтамабіль «Toyota Yaris» у цэнтральнай частцы Гародні на мосце праз Нёман, чым перашкаджаў руху іншага транспарту. 27 студзеня суд а Кастрычніцкага раёна Гародні прысудзіў Івану 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама суд пастанавіў канфіскаваць аўтамабіль «Toyota Yaris» у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.