Палітвязень Уладзімір Мацкевіч адмовіўся ад апеляцыі на прысуд
Палітвязень Уладзімір Мацкевіч адмовіўся ад апеляцыі на прысуд.

23 чэрвеня філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Ад апеляцыі на вынесены яму прысуд палітычны вязень адмовіўся, – паведамілі яго паплечнікі.
“Уладзімір Мацкевіч не падаваў апеляцыйнай скаргу, бо, звярнуўшыся са скаргай, і ўскосна, і прама прызнаў бы наяўнасць у краіне справядлівага суда і магчымасці дабіцца праўды. Але гэта не так. Тое, што называецца судом у Беларусі, ёсць толькі канцылярыя рэпрэсіўных органаў”, — перадалі паплечнікі пазіцыю Мацкевіча.
Паводле іх інфармацыі, Уладзімір Мацкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, адчувае сябе нармальна.
Мацкевіча затрымалі летась у жніўні. У зняволенні ён два тыдні трымаў галоўку, патрабуючы завяршыць следства і прызначыць дату суда.
Беларускае Радыё Рацыя