Палітвязень Уладзіслаў Усцін збег з „хіміі” і з’ехаў з Беларусі
Уладзіслаў Усцін, 22-гадовы менчанін, асуджаны на тры гады абмежавання волі за гвалт у дачыненні да міліцыянера, з’ехаў з Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтра „Вясна”.
Крымінальная справа ў дачыненні да яго была распачатая па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на стыхійную акцыю пратэсту. У той дзень Усціна затрымалі і збілі ў аўтазаку. Раніцай наступнага дня вызвалілі без пратакола, аднак 16 ліпеня затрымалі зноў і судзілі за тое, што штурхнуў супрацоўніка АМАПа.
21 сакавіка 2021 года Уладзіслава накіравалі адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 7 у Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці.
БелаПАН