Палітвязень Валянцін Стэфановіч даслаў ліст
Палітзняволены праваабаронца Валянцін Стэфановіч даслаў ліст, у якім распавёў пра свой настрой, падрыхтоўку да этапу ў калонію.

„Я не маю асаблівых ілюзій, ужо не маю. Настройваю сябе на доўгае расстанне з вольным светам, з любымі, дарагімі мне людзьмі. Вельмі па дзетках сваіх сумую. Гэта бадай самае цяжкае для мяне тут — расстанне са сваёй сям’ёй. І вось гэты страчаны час мне ўжо ніхто ніколі не верне, ён сыдзе, міне незваротна.
У гэтым ёсць трагізм усёй гэтай сітуацыі. Зняволенне падобнае на смерць. Я ўжо пісаў неяк пра гэта. Ты нібыта і не памёр, але надоўга выкраслены з жыцця, і жыццё, яно ідзе, працягваецца, але без цябе. Але я маю цвёрды намер усё гэта вытрымаць і абавязкова вярнуцца ў гэты свет”, – напісаў праваабаронца.