Палітвязень Яўген Батура пачаў адбываць тэрмін на „хіміі”



Яўген — інжынер, адпрацаваў 23 гады на адным з вядучых прадпрыемстваў, але перад новым 2022 годам быў звольнены за сваю грамадзянскую пазіцыю. У нацыянальным і грамадскім руху з 2010 года, удзельнічаў у кампаніях падтрымкі палітвязняў розных гадоў, у акцыях па ўшанаванні памяці ахвяр бальшавіцкіх рэпрэсій, у талацэ ў Курапатах.

Палітвязня затрымалі 29 чэрвеня 2022 года ў Менску пасля ператрусу ў кватэры. У канцы верасня Яўгена прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі да двух гадоў „хіміі”.

З 12 лютага Батура пачаў адбываць тэрмін у магілёўскай ПУАТ-43.

Падтрымаць Яўгена: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 43. 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А, Яўген Анатольевіч Батура.

Вясна