Палітвязень Яўген Трушко знаходзіцца за кратамі ўжо 300 дзён
300 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца на Берасцейшчыне палітвязень Яўген Трушко.

На дадзены момант ён прыбывае ў СІЗА №7 горада Берасця:
Жыхару Пінска Яўгену Трушку прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму. За кратамі ён правёў меньш за палову тэрміну.
Палітвязень асуджаны па артыкулах 130 і 368 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або распальванне варожасці і абраза беларускага прэзідэнта.
Яўгена Трушко абвінавацілі ў тым, што 12-13 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале «Брэст 97%» напісаў каментар, які, паводле версіі судова-лінгвістычнай экспертызы, утрымліваў «выказванне заахвочвальнага характару, якое заклікае да гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у дачыненні да асоб, аб’яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці».
Пасля ўступлення прысуду ў сілу палітвязням можна толькі дасылаць лісты. Таксама праваабаронцы заклікаюць псіхалагічна падтрымоўваць іх семʼі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя