Палітвязні Дзяніс Марусевіч і Артур Аміраў адзначаюць дні народзінаў за кратамі
Дзяніс Марусевіч і Артур Аміраў – гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны 26 сакавіка адзначаюць свой Дзень народзінаў. Гэта добрая нагода, каб падтрымаць грашовым пераводам ці паштоўкай тых, хто знаходзіцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах.

Берасцейскі палітвязень Дзяніс Марусевіч асуджаны па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Удзел у масавых беспарадках. Спартовец быў атрыманы яшчэ ў верасні 2020 года ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках 10 жніўня адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Хлопцу інкрымінавалі тое, што ён нібыта кідаў кавалкі асфальту з натоўпу пратэстоўцаў у сілавікоў і нібыта замахнуўся нагой на міліцэйскую машыну. Прысуджана чатыры гады пазбаўлення волі, большая частка тэрміну ўжо мінула. Ліставаць можна ў папраўчую калонію №2.
Палітвязень Артур Аміраў асуджаны на той жа падставе — частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Удзел у масавых беспарадках. Быў затрыманы за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці ў шостай партыі абвінавачаных. Прысуд — 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2.
Беларускае Радыё Рацыя