Палітвязні Рагашчук, Кінюк і Жданько адзначаюць дні народзінаў за кратамі



Вячыслаў Рагашчук, Эдурд Кудзінюк і Эдуард Жданько. Гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны святкуюць свае дні народзінаў 22 і 23 снежня. Іх можна павіншаваць, даслаўшы ў месца зняволення ліст ці паштоўку.

Жыхар Пінску Вячыслаў Рагашчук адсвяткуе свой Дзень народзінаў 22 снежня. Асуджаны за акцыю пратэсту 9 жніўня 2020 года. Прысуд — шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Дасылаць карэспандэнцыі можна ў папраўчую калонію №22 у горадзе Івацэвічы.

Палітвязень Эдуард Кудзінюк будзе святкаваць Дзень народзінаў 23 снежня. Падчас затрымання ў 2020 годзе хлопцу было толькі 16 год. Сёлета яму спаўняецца 19. Прысуджана тры гады пазбаўлення волі за акцыю пратэсту, што адбылася 10 жніўня 2020 года ў абласным цэнтры. Пісаць да палітвязня можна ў выхаваўчую калонію №2 горада Бабруйска.

Жыхар баранавіцкага раёна Эдуард Жданько святкуе дзень народзінаў таксама 23 снежня. Прызнаны вінаватым па артыкуле аб супраціве супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Прысуджана 3,5 гады пазбаўлення волі. Напісаць можна ў папраўчую калонію №1 горада Наваполацка.

Беларускае Радыё Рацыя