Палітвязні Раман Гваздзелка і Антон Сотнікаў адзначаюць дні народзінаў за кратамі



30 і 31 студзеня адсвяткуюць свае дні народзінаў палітвязні з Берасцейшчыны. Свята за кратамі сустрэнуць Раман Гваздзелка і Антон Сотнікаў. Падтрымаць іх можна лістамі ды віншавальнымі паштоўкамі.

Палітвязень Раман Гвазделка 30 студзеня сустрэне ўжо трэці запар Дзень нараджэння за кратамі. Яго асудзілі да 4 год калоніі за акцыю прастэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Гэта частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Удзел у масавых беспарадках. Прысуд – чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Павіншаваць з Днём народзінаў можна заказнымі лістамі на адрас папраўчая калонія №15 горада Магілёва.

А 31 студзеня Дзень нараджэння будзе мець палітвязень Антон Сотнікаў. Ён быў затрыманы ў лютым 2021. Асуджаны за тое, што нібы кінуў зялёнку ў міліцэйскую машыну падчас акцыі пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 у Берасці. Прад’яўлены абвінавачванні адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – частка 2 артыкула 293 або Удзел у масавых беспарадках і частка 1 артыкула 339 або Хуліганства. Прысуд –  4 гады 6 месяцаў калоніі. Падтрымаць можна заказнымі лістамі па адрасе папраўчая калонія №17 горада Шклова.

Беларускае Радыё Рацыя