Палітвязні, якія адзначаюць свае дні народзінаў
21, 24 і 25 верасня – у такія бліжэйшыя даты палітвязні з Берасцейшчыны адзначаюць свой Дзень народзінаў. Гэта Максім Зіневіч, Данііл Багнат, Сяргей Маўшук і Аляксей Якубук.

21 верасня палітвязень Максім Зіневіч сустрэне свой дзень народзінаў за кратамі. Быў затрыманы за ўдзел ў „беспарадках” 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Прысуд — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №1 у Наваполацку.
У той жа дзень Данііл Багнат таксама святкуе свой дзень народзінаў у месцы зняволення. Асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі па „пінскай справе”. Пісаць можна ў папраўчую калонію №2 у Бабруйску.
24 верасня дзень народзінаў палітвязня Сяргея Маўшука. Яму прысуджана 6 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму за пінскую акцыю пратэсту. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №8 у Віцебскай вобласці.
І 25 верасня будзе дзень народзінаў Аляксея Якубука. Прысуджаны 1 год 6 месяцаў абмежавання волі па „карагоднай справе”. Дасылаць карэспандэнцыі можна ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №46 Магілёўскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя