Палітвязні з Берасцейшчыны Аляксандр Заноўскі і Вольга Алянюк за кратамі ўжо 2 месяцы
Роўна два месяцы за кратамі знаходзяцца палітвязні з Берасцейшчыны Аляксандр Заноўскі і Вольга Алянюк.

Агульнае ў гэтых справах тое, што яны заведзеныя нібы за абразу прадстаўнікоў улады:
– Палітвязню Аляксандру Заноўскаму было прад’яўлена абвінавачванне, што ён пакінуў два каментары пад публікацыямі ў тэлеграм-канале «Беларусь головного мозга». А менавіта гэта была інфармацыя пра расейскія войскі на беларускай тэрыторыі. У другім паведамленні былі звесткі, што па меркаванню суда публічна абразілі Аляксандра Лукашэнка. Прысуджана пазбаўленне волі ў выглядзе паўтары гады калоніі. Па апошняй інфармацыі IT-спецыяліст знаходзіўся ў СІЗА №7 горада Берасця.
– Палітвязню Вользе Алянюк прадʼяўлена абвінавачванне па арт. 368 Крымінальнага кодэкса – Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вядома, што справа была разгледжана ў судзе Маскоўскага раёна горада Берасця 12 красавіка бягучага года, суддзя Марына Скалковіч. Прусуджана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму на 1 год. Утрымлівалася ў СІЗА №7 горада Берасця.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя