Палітвязня Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у „спецкалідоры”
Палітзняволены старшыня ПЦ „Вясны” Алесь Бяляцкі ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым „спецкалідоры” — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.

Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні. Таксама праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыйна затрыманых з Менску пераводзяць у Магілёў і Баранавічы.
У ізалятары на Акрэсціна дагэтуль не прымаюць перадачы, аднак можна паспрабаваць перадаць затрыманым мыла і туалетную паперу — іх павінны прыняць.