Палітвязня Алеся Пушкіна ў калоніі змясцілі ў памяшканне камернага тыпу
Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна ў калоніі змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на пяць месяцаў.
У ПКТ пераводзяць за „злосныя парушэнні” парадку. З яго выходзяць толькі на працу і на паўгадзіны ў дзень на шпацыр. Падчас прагулкі забаронена размаўляць з іншымі зняволенымі. Перадачы не прымаюць, спатканні і тэлефанаванні забароненыя. Мастак знаходзіцца ў калоніі „Воўчыя норы” з сярэдзіны красавіка.
Алеся Пушкіна асудзілі за распальванне варажнечы і здзек з дзяржаўных сімвалаў на пяць гадоў строгага рэжыму.
@viasna96