Палітвязня Аляксея Кудасава асудзілі па новай крымінальнай справе



У Гомельскім абласным судзе 11 жніўня вынеслі яшчэ адзін прысуд па палітычнай справе палітзняволенаму мінчуку Аляксею Кудасаву.

Вясной 2022 года яго ўжо асудзілі да 11 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за стварэнне телеграм-канала „Каскад”.

Цяпер яго судзілі паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, здзейсненае паўторна). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Суддзя Вадзім Бобыраў прызначыў палітвязню 7 гадоў калоніі. Шляхам частковага складання тэрмінаў да 11 гадоў дадалі яшчэ шэсць месяцаў зняволення.