Палітвязня Анджэя Пачобута перавялі на Валадарку



Журналіста Анджэя Пачобута перавялі з Жодзіна ў СІЗА на Валадарскага ў Менску. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня.

Анджэя Пачобута арыштавалі ў рамках «справы палякаў», фігурантамі якой таксама з’яўляюцца старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, актывісты Саюзу палякаў Беларусі з Ліды, Ваўкавыску і Берасця: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Жанчын, апрача Анжалікі Борыс, летась вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.

Усяго па стане на 3 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1166 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя