Палітвязня Арсенія Чыжыка асудзілі на 2,5 гады калоніі па „справе Зельцэра”



У Гомельскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Арсенія Чыжыка паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і прызначылі яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.

Першапачаткова Арсеній праходзіў па крымінальнай справе паводле двух артыкулаў: 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Як вынікае з прысуду, адзін з іх пазней знялі.

Падтрымайце палітвязня лістамі, тэлеграмамі і пасылкамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Арсеній Сяргеевіч Чыжык.

Вясна