Палітвязня Арцёма Анішчука перавялі ў бабруйскую калонію



Палітвязня Арцёма Анішчука перавялі ў бабруйскую калонію.

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 25 ліпеня яго асудзілі па новай крымінальнай справе за абразу міліцыянта. Арцём мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін, але гэтага не адбылося — яго ўзялі пад варту па новай справе.

У выніку суддзя Нікіфарава склала прысуды па двух крымінальных справах (нават па той, па якой Арцём цалкам адбыў тэрмін) і прызначыла палітвязню ў суме тры гады калоніі, два з якіх ён адбыў. Арцёму засталося адбываць яшчэ каля года зняволення.  

Стала вядома, што днямі Арцёма перавялі ў бабруйскую калонію № 2. Акрамя гэтага, МУС унёс палітвязня ў „спіс экстрэмістаў”. Паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Беларускае Радыё Рацыя