Палітвязня асудзілі на тры гады калоніі за паведамленне ў Telegram



Палітвязня Сяргея Савіча прызналі вінаватым у тым, што 15 снежня 2020 года ён пакінуў каментар у тэлеграм-чаце «Пинск для жизни».

Згодна з пазіцыяй абвінавачання, гэтым ён заклікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Судовы працэс разглядала суддзя Валянціна Куніцкая, бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Аляксей Ярошык.

Сяргей віну не прызнаў і сказаў, што не памятае, каб пісаў такі каментар. Аднак мужчына адзначыў, што для яго нехарактэрна такое выказванне, і хутчэй за ўсё па спасылцы на YouTube, якую ён таксама пакідаў (відэа неўзабаве было выдаленае) быў ролік з нейкім грубым парушэннем закона, праз што ён мог пакінуць такое эмацыйнае выказванне.

Акрамя таго на судзе Савіч казаў, што частка яго знаёмых і сваякоў працуюць у органах, а пра іх ён не мог сказаць такое, што напісана ў паведамленні.

Вясна