Палітвязня Дзмітрыя Івашкова перавялі ў магілёўскую турму
Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Дзмітрый Івашкоў быў затрыманы 27 верасня 2020 года.

Яго, а таксама Юрыя Уласава, Таццяну Канеўскую і Аляксандра Шабаліна абвінавацілі ў „масавых беспарадках” і планах па „захопе выканкама”. 4 траўня 2021 года яму прысудзілі 6 гадоў калоніі.
Пазней яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. У пачатку снежня з ім знікла сувязь, а пазней высветлілася, што яго змясцілі ў ШІЗА на 20 сутак. Потым яго адправілі ў ПКТ на месяц, як „злоснага парушальніка рэжыму”. Як сцвярджае начальнік магілёўскай калоніі, такіх „злоснікаў” у калоніі толькі 5.
Нядаўна ў Магілёве адбыўся суд па ўзмацненню рэжыму Дзмітрыю. Суд пастанавіў перавесці яго на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады. Цяпер ён знаходзіцца ў магілёўскай турме.