Палітвязня Максіма Матырку будуць судзіць за „злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”



«Назад шляху ўжо няма», — сказаў пасля затрымання і збіцця 13 жніўня 2020 года Максім Матырка.

За апошні год яго асудзілі ўжо двойчы — па «народным» артыкуле 342 і артыкуле 218 Крымінальнага кодэксу. Палітвязня абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту і ў падпале машыны. Канчаткова Максіму прызначылі 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў ваўкавыскую калонію № 11.

Стала вядома, што 12 траўня ў Ваўкавыскім судзе будзе разглядацца справа супраць палітвязня паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Мікалай Сяргейка.

Падтрымаць палітвязня: ИК № 11. 231900, г. Волковыск, ул. Рокоссовского, 118, Максім Міхайлавіч Матырка.

Вясна