Палітвязня Яўгена Харашкевіча ўсё больш абмяжоўваюць



Чым больш праходзіць часу, тым больш базавых абмежаванняў, да прыкладу, у перадачах. Але ліставанне ідзе без зменаў – прыкладна раз на тыдзень.

Пра гэта распавяла жонка палітвязня, жыхара Наваполацка Яўгена Харашкевіча – Ніна Харашкевіч:

– Напэўна ўсё залежыць ад сітуацыі, ад таго, як мяняюцца адносіны да вязняў у самой калоніі, бо чым больш мінае часу, тым больш з’яўляецца нейкіх такіх абмежаванняў у правах.

Палітвязень Яўген Харашкевіч знаходзіцца ў папраўчай калоніі №17 у горадзе Шклоў. Абвінавачваецца ў распальванні сацыяльнай варожасці, абразе прадстаўніка ўлады, падрыхтоўцы і арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Прысуджана 4 гады пазбаўлення волі, 1,5 гады з якіх ужо прайшлі.

Беларускае Радыё Рацыя