Палітвязням у калоніях не аддаюць лісты
Да ўсіх абмежаванняў і здзекаў над палітвязнямі ўлады дадалі адсутнасць сувязі праз ліставанне. Людзі павінны думаць, што пра іх забыліся, што яны ахвяруюць свабодай і здароўем дарэмна.
Вызвалены некалькі месяцаў таму са шклоўскай калоніі №17 палітвязень Андрэй напісаў шмат лістоў палітзняволеным, а адказаў не атрымаў, кажа Андрэй:
-Ужо ведаючы, як там лісты правяраюцца, пісаў пра надвор’е, настрой, здароўе – такія тэмы, каб лісты не прападалі, і спадзяваўся, што хлопцы гэтыя лісты атрымаюць. Проста на знак падтрымкі, што я пра іх памятаю. А ўчора была размова з блізкімі людзьмі, былі званкі ў атрад, у якім я адбываў пакаранне. Сказалі, што маіх лістоў ніхто не атрымліваў. Як нам казалі: „Вам не пішуць”. Гэта хлусня.
Паводле былога палітвязня, парушэнне правоў чалавека такім чынам дабаўляе лішніх пакутаў палітвязням, асабліва недасведчаным, хто меў слабое ўяўленне пра пенітэнцыярную сістэму Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array

