Палітвязню Алегу Канавалаву прысудзілі пяць гадоў калоніі



У Гомельскім абласным судзе 7 верасня вынеслі прысуд 27-гадоваму палітзняволенаму гамельчуку Алегу Канавалаву. Яго асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама прызначылі штраф у памеры 3200 рублёў і кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага міліцыянта 5000 рублёў.

Алег Канавалаў — уладальнік ютуб-канала «Третий регион Беларусь», якога затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Украіны 10 студзеня 2022 года.

Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад’езду ва Украіну працягваў «размяшчаць у сацсетцы інфармацыю антыдзяржаўнага толку, прапагандаваць супраціў прадстаўнікам улады». Мужчына загружаў на свой канал відэа з акцый салідарнасці беларусаў у Кіеве. Таксама яму ў віну паставілі „цынічныя каментары” пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і абразу прэзідэнта.

Вясна