Палітвязню Мікалаю Статкевічу не перадалі ніводнага віншавання да дня народзінаў



Пра гэта піша яго жонка Марына Адамовіч. Яна лічыць, што ўлады такім чынам прымушаюць Статкевіча паверыць, „што ніхто яго не падтрымлівае”. Але гэта ў іх „ніяк не ўдасца”.

Мікалай Статкевіч

„Ён просіць падзякаваць усім, хто яму віншаванні адпраўляў, — Скажы, што адчуваю падтрымку людзей нават пад зямлёй”— дадае Адамовіч. Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі з канца траўня 2020 года. У снежні 2021-га ён па „справе Ціханоўскага” быў асуджаны на 14 гадоў асаблівага рэжыму. У чэрвені 2022 года Статкевіча перавялі з гомельскага СІЗА ў глыбоцкую калонію.

Нядаўна стала вядома, што яго на паўгода змясцілі ў адзіночную камеру. Беларускія праваабаронцы прызналі Мікалая Статкевіча палітвязнем.12 жніўня Статкевічу споўнілася 66 гадоў.