Палітвязню Уладзіміру Лабковічу зноў выклікалі ў суд „хуткую”
Прапагандысты сцвярджаюць, што такім чынам ён „зацягвае судовы працэс”. Медыкі правялі абследаванне Лабковіча і заявілі, што ён па стане здароўя можа ўдзельнічаць у судзе.

Раней „хуткую” Лабковічу выклікалі 10 студзеня.
Нагадаем, што Ленінскі суд Менску з 5 студзеня разглядае крымінальную справу палітвязняў і праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча (а таксама завочна Змітра Салаўёва, які знаходзіцца за мяжой). Іх судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі. Справа складае 283 тамы.