Палітвязню Віктару Шауру збіраюцца ўзмацніць пакаранне



Віктару Шауру, якому раней замянілі „хімію” на калонію, збіраюцца ўзмацніць пакаранне.

Віктара Шауру і Віталя Шыцікава абвінавацілі ў „актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. Хлопцаў асудзілі да 2 гадоў „хіміі”.

У чэрвені 2021 года Віктара і Віталя выпусцілі з „хіміі” пад падпіску пра нявыезд да паўторнага апеляцыйнага суда. Але 22 ліпеня падчас суда па пратэсце пракурора абодвум хлопцам „хімію” замянілі на калонію — на 2 і 2,5 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Віктар адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 22.

Стала вядома, што заўтра адбудзецца суд „пра перавод Віктара ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму”. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Кірыловіч.