Палітвязню з Бярозы дадалі да тэрміну яшчэ паўгода калоніі
16 студзеня ў судзе Бярозаўскага раёна разглядзелі яшчэ адну справу ў дачыненні да палітвязня Алега Нічыпоркі. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 341 і ч. 2 арт. 205 КК. Палітвязню дадалі да ранейшага тэрміну яшчэ паўгода зняволення. Канчатковае пакаранне Нічыпоркі — 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У віну Алегу і яшчэ аднаму хлопцу — Івану Кату — паставілі два эпізоды: дробны крадзеж на лецішчы і надпісы на смеццевых баках ЖКГ. Справу разглядзела суддзя Алена Нямкова. Ні гаспадары лецішчаў, ні ЖКГ прэтэнзіяў не мелі, аб чым напісалі ў пісьмовых заявах у суд.
Паводле блізкіх Алега, перад новым судом хлопец сказаў, што не вінаваты, але ізноў будзе прызнаваць віну, а патлумачыць усё пазней.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В. Алегу Георгіевічу Нічыпорку
Вясна